Главная » Новости » Лента новостей
 

Председатель Гродненского обкома профсоюза работников госучреждений Елена Береснева и заворг Алексей Добриян приняли участие в праздновании 550-летия Островца

568

  Мероприятия начались с открытия третьей аварийно-спасательной пожарной части. А затем открылся новый ФОК, оснащенный по самым современным технологиям.

Из интервью "Островецкой правде":

– З вялікім захапленнем пазнаёмілася я з сённяшнім Астраўцом. Некалі, у час працы галоўным рэдактарам “Гродзенскай праўды”, я часта тут бывала. Але, прызнаюся шчыра: калі б сёння высадзілі дзе-небудзь на ўскрайку новага горада – дарогі б у цэнтр самастойна не знайшла – так непазнавальна змяніўся за апошнія некалькі гадоў Астравец.

Радуе, што ўсё гэта робіцца для людзей, якія тут жывуць. З’яўляюцца новыя рабочыя месцы, прычым камфортныя і добраўпарадкаваныя – як, скажам, у новым пажарным дэпо, якое сёння адкрылася. Тут усе ўмовы для працы не толькі для выратавальнікаў, але і для так званых неатэставаных катэгорый. Думаю, людзі будуць ісці сюды на працу з задавальненнем.

У сённяшняга майго візіту ў Астравец ёсць яшчэ адна місія: уручыць Ганаровую грамату абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў старшыні Астравецкага райкама прафсаюзаў Яніне Вікенцьеўне Кірэевай. А таксама – пасведчанне аб занясенні Яніны Вікенцьеўны ў Кнігу славы Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў: гэтага гонару яна ўдастоена за заслугі ў справе абароны сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і асабісты ўклад ў развіццё прафсаюзнага руху.